Каму трэ... ,такое смецце?

Ёсць людзі,што не могуць напрач
Пражыць без гэтага напою...
Нап'ецца хтосці,ўпадзе наўзніч
І задаволены сабою...
Навошта свінні,гусі,куры?
Карова хай мычыць ў хляве...
З той-сёй закруціць шуры-муры,
Такую ж знойдзе-па сабе!
Больш за жыццё гарэлку любіць...
Сеў,пачытаў бы "Зоасад"...
І колькі ён- яе не лупіць,
Яна вяртаецца назад...
Хоць часу вольнага не маю,
Але аб гэтым запытаю:
"Чаму стаіш у той чарзе?
Навошта п'еш,калі не ідзе?"
Ён адказаў,у бок не ўцёк,
Не схлусіў,гледзячы у вочы:
"Люблю яе -я,больш за ўсё,
Заўсёды да яе ахвочы!"
Ад слоў ў галоўцы памутнела,
Затміў нявольна"Чорны стрыж",
Твар чырванеў,зардзела цела...
Які нясу ,я-цяжкі крыж?
Не трэба больш хадзіць на працу,
Яна мяшае яму піць!
Паліто часценька мацае,
Можа ў ім там што ляжыць...
І пытаецца сяброўка:
"Чаму нічога не раблю?
Бывае бэцну,ды не лоўка,
Барані Бог, калі заб'ю!"
Ён гартае ўсе старонкі
Маіх слоўнікаў і сшыткаў,
Спадзяецца штосці знойдзе,
Дзесці ж хавае на пражытак.
Знайшоў,душа павесялела...
Прыдбаў літруху самагонкі,
Душа завыла,загудзела,
За ім пагналася ў дагонку.
Часцей смуткуе і галосіць,
Рае прачытаць імшу,
У Бога лепшай долі просіць,
Бо чорту ён прадаў душу!
Сям'я не трэба.Чые дзеці?
Яму ўсё роўна да пары...
Але каму трэ... такое смецце,
Каб метусілася ў двары?


Рецензии