Вочы сяброу

Сябар адзін аддаліўся на крок,
Мне не падаў руку.
Ён не пачуў з маіх вуснаў папрок --
Жыць яму ў тым баку.

Сябар другі ўсе знявагі сцярпеў,
Што прагучалі ў мой бок.
Дзякуй яму я сказаць не паспеў,
Скрыпнуў уночы замок.

Трэці сябрук дапамог мне з жытлом --
Ён, як і я -- паэт.
Сам гараваў, а дарыў святло,
Ім ратаваў Сусьвет.

Крыўды былыя я ўсім дараваў --
Кожны нясе свой крыж.
Можа і я быў калісьці не праў --
Праўду накрыла ціш.

Зорнае неба, бы вочы сяброў
Хіліцца да мяне.
Хтосьці пасеяў у небе дабро --
Вас яно не міне.


Рецензии