Прываражы мяне, закалыхай

Прываражы мяне, закалыхай,
Бацькоўскі сад цнатлівай маладосці!
І думкі ўсе вярні ў той мілы край,
Дзе мы з табой пакуль яшчэ не госці.

Чаго ж маўчыш ты, восеньскі ранет?
Навошта да зямлі схіліўся нізка?
Здаецца мне, -- чытаеш ты санет,
Зямлі маёй, што сэрцу твайму блізка.

Шкада, што я не бачыў той вясны,
Што апранала ў вэлюм дрэваў кроны.
Не ўбачыў, як паспелі каласы,
І як зіма спаліла ў печы дровы.

Я ведаю, што ты мяне чакаў.
Ты на гасцінец пазіраў штодзённа...
Там дум маіх палесская рака
На млыне ўсе трывогі перацёрла.

Даруй мне, мама, позні той прыезд.
Даруй той верш, што напісаў ля вішні.
Я проста прыгадаў бацькоўскі лес,
Дзе кожны грыб у кошыку не лішні.
 


Рецензии