Развiтанне з сумам

Я сягоння з сумам развітаўся --
Выправіў яго за ганак хаты.
Бо навошта сум той сёння здаўся,
Калі я ў душы спраўляю святы.

Сум пайшоў пакрыўджаны да рэчкі,
Пазірае моўчкі на ваду.
Не вяду я болей з сумам спрэчкі,
Я сваёй дарогаю іду.

А на ёй вясну змяняе лета --
Пахне мятай луг і сенажаць.
З сумам жыць -- не добрая прыкмета,
Трэба ў сэрцы радасць паважаць.

Кажуць, што яна гады нам доўжыць --
Калі так -- я радуюся дню
І вясёлцы той, што сее дожджык,
І кароўцы, што з'ядае тлю.

Усміхнуся я сяброўцы шчыра,
Павітаю радасна здалёк.
Бо на тое ёсць свая прычына:
Сум са злосці на рацэ прамок. 
 


Рецензии