Шакаладная чырвань зiмовых бяроз...

***
Шакаладная чырвань зімовых бяроз,
І тытанава-белае неба.
Цёмны кобальт зялёны, нібыта ўсур’ёз
Не ялінка, а проста амэба.

Дыаксінам ліловым на соснах кара
Недзе там на гары праступае.
І аранжавы кадмій – світання зара
Мяне шчырым каханнем вітае.

09. 01. 2019 г.


Рецензии