Эдуарду Акулiну

Жыццё імчыць, нібыта куля
Па-над акопам, на вайне.
Віншую Вас, спадар Акулін,
Няхай Вас куля абміне.

Страляй радком выразным, чыстым,
Страляй па тых, хто топча ў гразь
Зямлі сваёй абраз прачысты ---
З акопу тога не вылазь!

Настане час, мы выйдзем разам,
Спяём Пагоню для людзей
І пойдзем з ёй, нібы з абразам
У новы год, у новы дзень.


Рецензии