Сон

Мяне няправільна вучылі
Ахвяраваць усё і ўсім...
Дзеля чаго?
Дзеля Айчыны,
Якую сёння я прысніў.

Той сон вярэдзіў мае думкі.
Там жыў зусім другі народ.
Ён не вязаў Айчыне рукі,
А прадаўжаў ліцвінаў род.

Айчына сёння -- дрот калючы.
За дротам тым -- не той народ.
А мне за сон мой так балюча,
Бо ў ім -- жыццё наадварот.

Чаму ж той сон вярэдзіць думкі?
Чаму спакою не дае?
Бо ў ім ліцвінскай мовы гукі,
Якіх мне сёння не стае.


Рецензии
Увы! не в почте нынче такие строки. Бо памяркоуные мы, памяркоуные...Чаму так радая наша улада. Дзякуй за верш!

Леонид Якименко   06.01.2019 17:36     Заявить о нарушении
Дзякую, Леанід! Ведаю. Я з тых, хто не скарыўся і цвёрда трымаецца сваіх поглядаў.


Валерий Познякевич 2   06.01.2019 18:57   Заявить о нарушении