***

У ноч з 29 на 30 кастрычніка 1937 года
супрацоўнікамі НКУС былі расстраляны 132 чалавекі.
Сярод іх -- вядомыя беларускія паэты
і прадстаўнікі творчай інтэлігенцыі.
Злачынства здзяйснялася з дазволу І. В.Сталіна.
Так вынішчалася беларуская свядомасць, беларуская
годнасць, так вынішчалася праўда
і права беларусаў людзьмі звацца.

— Промежуток с августа 1937 по декабрь 1938 стал для Беларуси кровавым тоннелем смерти, — говорит писатель Леонид Владимирович Моряков.
— За неполные 15 месяцев расстреляли более 10 тысяч человек. Подчеркну: целенаправленно уничтожалась элита белорусской нации. Арестовывали каждого мыслящего человека. В 1937-м только за три осенних месяца органы репрессировали более 600 общественных и культурных деятелей. Всего же НКВДисты расстреляли или сослали в концлагеря 90% белорусских литераторов (в Украине — 35-40%, в России не более 15%), 100% священников, без малого всех директоров заводов, каждого третьего учителя, инженера… Репрессии, пришедшие на смену "белорусизации", на корню вырезали сотни самородков. Интеллектуальный генофонд нации, наработанный за столетия, в годы сталинизма был практически уничтожен! Наша повсеместная неуверенность, страх, безразличие — следствие этого геноцида.
Читать полностью: 

Ноч шаленства адных
І трызненняў другіх,
Біла творцаў пад дых,
Малявала кругі.

Камсамол, камунізм...
Хтосьці з іх звар'яцеў!
Месяц крыжам уніз
Да зямлі паляцеў.

Ён не бачыў з вышынь,
Хто па лесе ідзе.
Ён адчуў у душы
Над паэтамі здзек.

Гэтай ноччу звяры
Кроў пілі, нібы сок.
Начаплялі вярыг,
Ды стралялі ў вісок.

Край ад жаху замоўк.
Лес ад болю прыціх.
Ён слязамі прамок
У жалобным жыцці.

У жахлівай начы
Праўда страціла зрок.
Дзе ні глянь -- крумкачы,
Ды на ўзводзе курок.


Рецензии
Валерий, очень сильный и одновременно страшный стих! Но правдивый и непреклонный в своей истинности! Спасибо Вам за него и за память! Всё о чём вы пишете отзывается в моём сердце, никогда я не забывала о пережитых народом репрессиях... Хотя, Слава Богу, не была ни участницей, ни свидетелем тех жутких событий и кровавых лет(родилась во второй половине 60-х г.). Однако это наша общая история, которая многому учит и сегодняшних людей! Остаюсь уважающей Вас. Яна.

Яна Стефанович   08.02.2019 20:08     Заявить о нарушении
Дзякую Вам, Яна, за шчыры і душэўны водгук. Мне і сапраўды цяжка назіраць за тым, як гіне вёска, памірае мова, вынішчаецца народная свядомасць, перапісваецца гісторыя...
У краіне адбываецца нешта жахлівае. Людзі сталі асцярожнымі, злоснымі, няўпэўненымі ў заўтрашнім дні, пакорнымі таму кнуту, які іх б'е.
Мая зброя -- гэта вершы. Калі яны здольныя ўратаваць хоць аднаго чалавека, гэта выдатна. Значыцца ёсць надзея ў тое, што яшчэ не ўсё забыта і страчана.
З павагаю да Вас -- Валеры Пазнякевіч. Мінск.

Валерий Познякевич 2   08.02.2019 21:13   Заявить о нарушении
Валерый, вялікі дзякуй вам за мужнасць і цвёрдую грамадзянскую пазіцыю! Я, можа, не на столькі смелая, як Вы, але сэрцам і душой на Вашым боку... Спадзяюся мы ўсё ж дачакаемся іншай рэчаіснасці ў краіне... Прабачце мяне, калі дзе-небудзь памылілася... Калісьці даўно я нават складала вершы па-беларуску і трохі друкавалася, але не надта ўпэўнена... У свой час не хапала добрай і чулай падтрымкі прафесійных паэтаў... Гэта у мінулым... Таму зараз як ёсць, так ёсць - пішу на рускай мове... Чытайце, калі ласка! Ведайце адно, Валерый, что я заўсёды стаўлюся да Вас і такіх людзей, як Вы з разуменнем і павагаю! Жадаю Вам надзеі ў думках, вялікага натхнення і гармоніі! Яна.

Яна Стефанович   08.02.2019 22:04   Заявить о нарушении