Каляда

Каляда…Усплывае дзяцінства.
Не бывала мацней пачуцця:
Нас чакалі пад ёлкай гасцінцы,
На стале ў гаршчочку куцця.

Ладавалі жанчыны вячэру,
Клалі сена на стол пад абрус.
Продкаў тых шанавалася вера:
У гэты дзень нарадзіўся Ісус.

Наступала пара віншаванняў…
Весялей! Зноўку святы ідуць.
Калядоўшчыкі шмат пажаданняў
З гэтым днём нам усім прынясуць.

Адарыце іх, шчыра, багата
Хоць цукеркамі, хоць пірагом,
Каб не знала бяды ваша хата,
Каб удача прыходзіла ў дом.

Найвялікшае, светлае свята
С яснай зоркай на небе прыйшло.
Хай усім будзе шчасця багата,
Няхай грэе радзіны цяпло.


Рецензии