Хай не будзе вайны

                "Шунеўка"
Еду вечарам я і ўранні
Каля гэтай гаротнай вёскі.
Не рыхтуецца тут сняданне,
Не гучаць тут песні ўзнёсла.
Ці зімой, ці вясной, ці ўлетку
Вечным сном спяць усе гаспадыні.
Каля помніка кветкі, кветкі.
Гэта вёска - сястра Хатыні...
У жалобным чорным уборы
Стаяць ціха былыя хаты.
Гэты белы парог і дворык
Бы застылі ў страі салдаты.
Не звіняць тут на досвітку росы,
Не плыве ў аблоках дым.
Заплятаюць тут косы бярозы
Бо дзяўчынкі згарэлі ў агні.
Свеціць сонейка, дожджык, вецер.
Як буслы стаяць каміны.
Не спяшаюцца ў школу дзеці.
Гэта помнік ахвярам вайны.
І гучыць пахавальны звон,
Стогне лес і плача тужліва.
Людзі спяць, сцеражыце іх сон!
І схіліце галовы маўкліва.
Пакланіцца хачу я нізка
Перанёсшым вайны гады.
Усім помнікам, абеліскам.
Мы за мір, хай не будзе бяды!


Рецензии