Трывожны час

Трывожны час хвалюе думкі,
Бурліць у сэрцы і ў душы.
Растуць, як хвалі, тыя гукі --
Іх рэжуць вострых скал нажы.

У белай пене -- крык паэта,
Што прагне вольнага жыцця.
Бо воля -- ўздых, уздым, паветра:
Спадзеву шлях, яго працяг.

Так думаў я... Ды толькі воля
Не здольна людзям даць спадзеў.
Яна,  бы вецер сярод поля,
Што ў бубен б'е і ў рог гудзе.
 
Мы развучыліся маліцца,
Мы развучыліся кахаць...
Трывожны час людзей баіцца,
Баіцца волю выдыхаць.

Бо воля -- шторм у акіяне,
Што здольны знішчыць гарады.
Яна на просты люд не гляне
І пойдзе босай да вады.
 


Рецензии