Беларусi

Твой лёс, як вялікі валун,
Што лёг на зямныя плечы.
Яго нават час не крануў,
Бо дбае валун аб вечным.

Уночы, калі цёмны змрок
У высях запальвае зоркі,
Ты робіш да іх свой крок,
Збіраеш надзей іголкі.

Яны, як праменне дзён,
У думках жывуць жаночых.
Сшываюць парваны дзёрн,
Ратуюць дзяцей штоночы.

О колькі такіх валуноў
На целе тваім, краіна?
Ты з імі жывеш даўно.
Ты імі свой боль гаіла.

Трывала ад катаў здзек,
Расла з валунамі ў полі,
І ў вечнай сваёй хадзе
Прасіла найлепшай долі.

Бо вера твая ў валунах
Парослых зялёным мохам.
Яе не крануўся страх --
Ты чыстая перад Богам.


Рецензии