Кеды

На ўсіх шляхах у свеце веды,
Не сакрэт, як іх знайсці:
Натхненне, мара, мэта, кеды,
Ехаць, плыць, ляцець, ісці...

Не за плячыма — груз сумненняў,
А толькі вецер і спакой.
Сярод імпэту і імкненняў
Проста быць самім сабой.

Шукаць ні славы, ні багацця,
А той нябачны небасхіл,
Дзе кожны крок — нібыта шчасце,
Дзе кожны подых — прыліў сіл.

І хай мазолі, пыл і стома —
Дарога лечыць ад ілжы.
Ты не пакінуў стены дома,
Ты дом пашырыў у душы.

30.12.2018


Рецензии