Зноу iмжыць, марасiць i зноу капае з дахау...

***
Зноў імжыць, марасіць і зноў капае з дахаў
На халодны і белы, як саван, сняжок.
Мне прыснілася вёска мая, нібы птахаў
Бела-чорна-чырвона-стракатых грудок.
Гэта хаты стаялі ўздоўж вуліцы доўгай,
Адзічэлыя хаты, як птушкі зімой,
Што у вырай далёкі чамусьці з трывогай
Адляцець не паспелі крывой паласой...

29. 12. 2018 г.


Рецензии