В лесу родилась ёлочка по-белорусски

РАІСА КУДАШАВА

ЯЛІНКА

Ялінка ў лесе пекная
Жыла-была-расла.
І ў сцюжу, і пад сонейкам
Зялёная была.

Мяцеліца спявала ёй:
"Ялінка, баю-бай!"
Мароз пасцельку снежную
Сцяліў, казаў "Трывай!"

Пужлівы зайка шэранькі
Ялінку аббягаў.
А часам воўк, сярдзіты воўк
Сняжок пад ей таптаў.

Чуй! Снег у лесе сцішаным
Пад полазам рыпіць.
То конік да яліначкі
Спяшаецца, бяжыць.

Вязе той конік саначкі,
А ў санках мужычок.
Ён ссек ялінку пекную,
Пакінуўшы пянёк.

Цяпер да нас убраная,
Святочная прыйшла.
І дзеткам многа радасці
З сабою прынясла.

Пераклаў Кастусь Севярынец


Рецензии