Пераднавагоднi верш

Павуццё зімовае з зоркавым адценнем:
Ці то шэрань з інеем, ці то снег блішчыць.
Павучок у роспачы, бо згубіў адзенне:
Голенькі ды кволенькі аж звініць-трымціць.

Холадна да млоснага, цьмянага адчаю,
Апраметнай немачы, чорнае тугі.
Нас зіма шалёная спакушае чаем,
Снамі пра зялёныя добрыя лугі.

Павучку між шыбамі сніцца тонкі вэлюм
І смуга спякотная, і мільёны мух.
Павучка журботнага замяту пад мэблю:
Там, у цемры ццёпленькай смецце, пыл і пух.

Пакладу між шыбамі старасвецкай ваты,
Шмат бліскучых шкельцаў, цацак для ялін...
Новы год апоўначы завітае ў хату,
І закруціць хтосьці зноў зорна-снежны млын.
 
18-19.12.2018


Рецензии
Дзякуй за верш! Вельмі спадабаўся! Жадаю дабрыні і цеплыні Вам і павучку! Пішыце больш на роднай мове!

З павагай,
Андрэй.

Андрей Ястремский   27.01.2019 16:32     Заявить о нарушении
Дзякуй за водгук, Андрэй! Пішу. )

Дарья Дорошко   28.01.2019 13:21   Заявить о нарушении
На это произведение написаны 2 рецензии, здесь отображается последняя, остальные - в полном списке.