Бляск у сэрцы

Шэры змрок апусціўся, як цмок той, пад вечар,
І на вокны накінуў тонкі з суму паркаль.
Дагарае паленне ў светлай чырвані печы,
Успамінаў прыносіць незабыўны той жаль.

А яны прывядуць з цяплом полымя сцежкай
Да часоў, што, як струнка, на варце стаяць,
Да дзяцінства з блінамі, гулі ў хованкі й снежкі.
Ад мяне іх пад коўдру гадоў не схаваць!

І здаваўся глыбокім  (пад пахі) той снег,
Лёд на сажалцы вабіў пералівам прыгожым.
Я на лыжах з адкоса з'язджаю ў сне,
Зноў імчу на каньках тым дзянёчкам пагожым.

Дзе ж вы дзеліся, дні адляцеўшых гадоў?!
Не сустрэць мне, я ведаю, сцежкаю вас!
Не знайду я той снег ад дзяцінства ізноў,
Толькі бляск яго чысты ў сэрцы не згас!


Рецензии