Асноуны iнстынкт

Асноўны інстынкт

Цьмяна міргацее поўня,
Пасівелая знянацку.
У нябёсавым улонні
Ёй няўтульнаслухаць казку
Пра асклепкі злога шкельца,
Пра самоту, што ў загане.
Поўня ведае, як сэрца
Вечнай адзіноты прагне!
Поўня бачыць, як пад вечар
Людзі тупаюць да хаты,
Дзе сваю люляюць вечнасць
І хаваюцца за краты.

19.12.2018


Рецензии