Дома

Я сяджу ў маёй маленькай хаце,
Бойка чыкае гадзіннік на вакне,
Цёпла ў родных сценах і ўтульна,
І нічога больш не трэба мне.

Давядзецца часта быць у дарозе,
У далі ад роднага кутка.
У лютым пабялееш на марозе,
Улетку мучыць смага, спяката.

Зморышся, ледзь-ледзь прыйдзеш дадому,
Аж здаецца, як дабраўся жыў.
Роднае цяпло адразу зніме стому,
Адпачнеш і набярэшся сіл.

Я сяджу ў маёй маленькай хаце,
Бойка чыкае гадзіннік на вакне.
Як прыемна ведаць, што ты дома!
І кутка мілей няма нідзе.


Рецензии