Не абпалi iх, ну, не абпалi...

***
Не абпалі іх, ну, не абпалі,
Калі адарвешся, сынок, ад зямлі!
Гэта гаворыць твой бацька Дэдал,
Бо ведае добра, што ёсць ідэал!

Высока ўзляціш, і растопіцца воск,
Крылы згараць, упадзеш пад адкос!
Нізка не трэба, марская вада
Крылы намочыць, і будзе бяда!

Покуль жывая матуля Наўкрата,
Ёй не патрэбна такая расплата
За ідэалы палёту Ікара.
Ты ёй патрэбен, не гэтая кара!

Сын узляцеў, не стрымаў ён пачуцці,
Сонечны спеў так хацеў ён пачуці!
Так за адзіную дзіўную песню
Недзе і зараз плыве ў паднябессі…

Той не паэт, хто ніколі не марыць
Сцежку да сонца прабіць цераз хмары!

19. 12. 2018 г.


Рецензии