Памяць

                1
Разбудзіла бяда на світанку.
Наступалі варожыя часці.
Даспяваць не змагла калыханку
Маці,
Абрываліся нітачкі шчасця,
Яшчэ спала замля, палеткі,
На траве зіхацелі росы.
А ў эфіры радыст-разведчык
Перадаў пра план "Барбароса".
Запылалі заставы, хаты,
Першы бой вядуць на граніцы
Гінуць, гінуць нашы салдаты.
Б'юцца на смерць, знішчаюць фрыцаў.
Нават сонца з людзьмі смуткуе.
Апусцілі галовы кветкі
І зязюля ўжо не кукуе,
Не гуляюць у пясочку дзеткі.
                2
Гераічна стаяць абаронцы
Крэпасць Брэсцкую не здаюць.
Дні і ночы стральба бясконца.
Нашы воіны ворага б'юць.
Гарнізон не змаўкае, трымае бой.
Не гадзіны, а месяц часу
Закрывае Радзіму сабой.
Да апошняга боепрыпаса.
Паміраюць байцы ад ран
Больш у флягах няма вады.
"Не здаёмся",- шэпча Начанаў,-
"Лепш памром у разбітых руінах".
                3
А героі-лётчыкі нашы
Месершміты збівалі ліха.
Беларускія экіпажы
І адзін з іх Талаліхін.
Зіхацелі зоркі на крылах.
І не дзеля ўзнагарод.
Кіраваў камандзір эскадрыллі
Свой палаючы самалёт.
У нямецкія часці смела
Кінуў бомбавы смерч капітан.
З баявымі сябрамі Гастэла
Пайшоў на смяротны таран.
                4
Лютавалі фашысты, ну дайце рады!
Людзі нібы ў абцугах.
Генацыд і новы парадак.
Чорны крыж на іхніх сцягах.
У палон, у чужую няволю
Заганялі хлапцоў, дзяўчат,
Забівалі дзяцей няўмольна.
Ці малы, ці стары, ці салдат.
Паміралі галоднай смерцю.
Сотні тысяч яўрэяў гета.
Трасцянец, Майданак, Асвенцім.
Ці не жудасна слухаць гэта.
                5
Рабавалі немцы, гарэлі вёскі.
І людзі, святое-святынь.
Помнік ёсць паблізу Лагойска
Як набат б'е званамі Хатынь.
Не спяваюць тут ранкам пеўні.
Не ідзе і з комінаў дым.
Іх жывымі спалілі ў агні.
Пакланіцеся нізка ім...


Рецензии