Каханка

Пачатак гісторыі ў даўніну тоне,
Цыгане спыніліся каля паселішча
У калгасе баяліся красці коней
А сена і авёс было ўкрасці прасцей...
Пры тым адбывалісь відовішча...
Босыя брындалі па вёсцы цыганкі
Дурылі сялянам яны галаву
і весялосць там лілась з пазаранку
Цыганскія песні гучалі ў рагу...
Каханне прыйшло да мясцовай кабеты
Ізбраннікам быў вельмі гарны цыган
З поўна адзячыў каханцы за гэта
Моцна кахаў, не гледзячы на заганы...
Не ўпершыню кахаць жынку чужую,
Нярвовы рух прайшоў паміж вяскоўцаў,
Дачуўся муж,пад паху зброю сунуў,
Не вымавіўшы жонцы ён не слоўца,
У лес пайшоў і грымнуў гулкі выбух...
Цела яго знайшлі на другі дзень
Кабета анямела нібы рыба,
Сходу пахмурнела нібы цень...
Цыганскі табар знік за вёску хутка,
Кабета ўдоўкай стала дажываць
Двое дзяцей раздзетых і разбутых
Прышлось за двух каханцы гадаваць!
 


Рецензии