На ускрайку вески Шарашова

На ўскрайку вёскі Шарашова.

Верш напісаны па матывах аповеду Вольгі Мікалаеўны Ярмош, жыхаркі вёскі Шарашова (Беларусь), родзічаў якой растралялі фашысты 24 снежня 1942 года. Здымак з газеты "Раённыя будні".

Іх вялі пад дулам аўтамата
Мікалая, Веру, Лізавету...
Помніць як сягодня Вольга катаў,
Зжыўшых яе родзічаў са свету...

Ёй было на той час адзінаццаць,
Помніць, як пыталіся: «Дзе тата?
Гавары! Пабег у стог хавацца?
А не скажаш, пОйдзеце за краты!»

Не сказала... Вытаўклі іх з хаты
Ў плечы аўтаматамі фашысты.
А за што?.. Ніхто ж не вінаваты.
Лёс дзіцячы, як крынічка, чысты...

Назаўжды запомніла дзяўчынка
Страх і роспач у вачах сястронак -
Верачцы - сямнаццаць, як былінка,
Белы тварык Лізы, як рамонак.

Трыдцаць чалавек арыштавалі -
У той дзень, як помста за машыну,
Што на днях за вёскай узарвалі
Партызаны ў бойцы за Айчыну.

Арыштантаў у гумно сагналі
Пять сямей - дарослых і іх дзетак,
А пазней за вёскай растралялі
Без суда, без следства і без сведак.

Як казала Вользіна бабуля,
Здаў мясцовы солтыс іх фашыстам.
Атрымаў і ён за грэх свой кулю -
Рэшту партызанскую са свістам.

У канцы за вёскай Шарашова
Спяць яны пад плітамі граніта,
А ўдалечыні шуміць дуброва -
Сведка, што ніхто з іх не забыты.


P.S. Здымак газеты "Раённыя будні".
Шерешёво — городской посёлок в Пружанском районе Брестской области Беларуси на реке Левая Лесная в 20 км к западу от Пружан, 32 км от железнодорожной станции Оранчицы на линии Брест — Барановичи, 97 км от Бреста. Население 1759 человек.


Рецензии
Здравствуй, Людмила!
Эта тема мне особенно дорога, потому как мои деды, при жизни,
умудрились свои истории вложить в мой конверт памяти.
Конверт не заклеен, а это значит доступ для боли из прошлого
открыт... Почту памяти время не сотрёт.
Благодарю судьбу, что нас свела! Я...

Сергей Михайлович Зуев   18.12.2018 18:49     Заявить о нарушении
Спасибо! Серёжа! С наступающим тебя! И я рада, что вы такие настоящие у меня есть. Вите привет!)

Людмила Воронова Супрун   26.12.2018 20:08   Заявить о нарушении
На это произведение написаны 2 рецензии, здесь отображается последняя, остальные - в полном списке.