Вёска

Вёска мая вёсачка!
Бегла ты з прыгорачка
Гаманiла дзеткамi,
Мудравала дзедкамi.

Увесну пашню чорную
Збожжам засявала.
Ураджаем восеньскiм
Шчодра частавала.

Вёска мая вёсачка!
Што з табой здарылася?
Пахiлiлiсь хаткi,
Сцiхла, затаiлася...

I не чутна гоману.
Двары анямелыя.
Ды скрыпiць сплохана
Яблыня здзiчэлая...


Рецензии