Успамiны

Я помню ёлку ў нашай хаце
Ялінкі , снежныя у  ваце
Настрой  чуваўся навагодні
Мы цуд чакалі кожнагодні.

Схіліўшыся  сядзела маці
Пашыць патрэбна для дзіцяці
Спадніцу ў школу на агеньчык
Дачушка ж , сонечны праменьчык.

У хаце нашай пахла хлебам
Скрыпучым навагоднім снегам.
Кот рыжый звіўшыся ляжаў
Пад нос мурлыкаў , смачна спаў.

Напэўна ж снілася яму
Не у сне , а  быццам наяву
Нарушку  мышку  ён паймаў
Таму й мурлыкаў , смачна спаў.

З дзяцьмі каляды  ён чакаў
Свой апетыт ён ледзь стрымаў.
Яму смятаны і масла ўволю
А  нам гасцінец і    раздолле.

Так вось было ў дзяцінстве нашым
Не ведалі заморскай фальшы .
Там Дед Мароз з дзіцямі скача
Пра Санту жа ніхто не чуў , ніхто не бачыў !

Лілія Воранава ( Заяц) 12.12.2018г.


Рецензии