Любо -пазыка

Дзе жыццё паўнюткай рэчкай,
Дзе няма сумы і спрэчкі,
Яна гарачая,як кроў
Уладычыца любоў!
Цудней яе няма нічога,
Калі крылом сваім касне,
Як скрыжаваная дарога ,
Яна ніколі не засне,
Бо дар вялікі ёсць ад Бога.
Вітае між святых аблокаў,
У жыцці яна заўсёды
Ад цябе так не далёка,
Не зрабі ніякай шкоды
Між душой і целам згода.
Думка ясная плыве
Тваё цудоўнае ўчора,
Квітнее сённе і жыве,
Ручайком сплывае ў Мора.
А ты,глядзіш на абразы
І з удзячнасцю вялікай,
Ужо не ў першыя разы
Карыстаешся пазыкай.


Рецензии