Родны кут

З галавой хаджу прыўзнятай,
Родны кут-дзе мая хата
І да вечару любуюся,
Бэз цвіце,клякоча бусел.
Жаба квакае ў балоце,
Дзяцел па дрэву калоціць,
Як квітнеюць сады нашы,
Як ідуць кароўкі з пашы.
А палі зялёным морам,
А лясы нібыта ўчора
Іх мастак намаляваў...
Родны кут- зачараваў!
У летку сонейка іграе,
На паветра запрашае.
А у восень,як прыгожа
Да музею кут мой схожы.
Палітры блізкія да болю,
Пунцова-залацісты колер
Ляжыць на дрэвах і кустах.
У пользу думкі карыстай
І дабрабыт сучаснасць рае,
Усяго і ўсім хапае,
Толькі Ўсё рабі з ахвотай,
Бо не песцім мы ляноту.
І працуем з годаў год,
Каб шчасліва жыў народ.
Хараства хапае і ў зімку
Белым пухам,як хусцінкай
Укрываецца наш кут,
Як дзетварэ уседзець тут?
То на лыжах,то на санках
У нядзелю з пазаранку
З горак віхляюць да начы,
Ім марозы ніпачым.
Паразвешваюць шпакоўні,
За звяр'ём сочаць штодзённа,
Чысцяць сцежкі,ложаць ежу,
У хараўстве вакол бязмежным...
Бягуць дарослыя на працы,
Дзеці ў школы,спортпалацы,
Садкі дзіцячыя працуюць,
жыццё шчаслівае мацуе
Сабе і нашчадкам чалавек!.
Ад прыроды маем лекі.
Як дачакаемся вясну
Сонца праменчык палазнуў,
Бо нараджаемся мы зноўку,
Сялянін дасявае броўку,
І вабяць гараджанаў паркі,
Найпрыгажэйшыя рэмаркі
Паэты робяць у гэты час
І ўсё фіксуюць пры запас...
Вось праклюнулась раслінка,
Вярнуўся бусел на буслінку,
Лісток аблашчвае галінку
І не прысядзеш на хвілінку.
Закружыць кола ў родным куце,
Хоць мы ў мроі.ці ў пакуце
І даймаюць нас турботы,
З імі стрэнімся з ахвотай!


Рецензии