Не пара

Напэўна, я зусім табе не пара,
Каханне нас зімовае міне.
Віхурыцца ў завеі мая мара
І сыплецца бялютка на мяне.

Я, шмат гадоў чакаючы спаткання,
На снезе малявала вобраз твой.
І зорачкі лічыла да світання,
Шукаючы там квіткавы павой.

Сняжынкі танчаць весела, гулліва,
Сабою усцілаюць зноў зямлю.
Ў душу сваю ўпускаю іх зычліва
І водар шчасця, тоячысь, лаўлю.

У фарбе белай лес, палі і неба,
І мроі пабялелі ўсе мае.
А мне тваё дыханне, любы, трэба,
Цябе мне ў час зімовы не стае.

Напэўна, я зусім табе не пара
І адзіноту Бог наканаваў.
Ды  толькі снегам сыпле з неба хмара,
Каб ты сустрэчу мне прапанаваў.

                03.12.2018 г.


Рецензии