Да цябе прыхiнуся

Да твайго я пляча прыхінуся,
Сплюшчу вочы і ціха ўздыхну.
З асалодай, ласкава ўсміхнуся,
Бо мяне ты кахаеш адну.

Сваё сэрца прынесла ў далонях
І аддала табе назаўжды,
Каб бярог, цалаваў мае скроні
Усе астатнія нашы гады.

Ахіні мяне шчырасцю, любы,
Захіні ў паліто з дабрыні.
Спадзяюся, што ўжо не да згубы
Нашы ночы і светлыя дні.

Не аддам я цябе анікому,
Нікуды не пайду і сама.
Мы спяшаемся разам дадому,
Беражом яго свет нездарма.

Да цябе прыхінуся, каханы,
Каб сагрэў словам цёплым душу,
Каб на ёй не засталася раны,
Той, што доўга ў сабе я нашу.

                02.12.2018 г.


Рецензии