Размова

Я падбягаю першай к тэлефону,
Хачу пачуць ізноўку голас твой.
"Прыедзь ка мне, я не зусім здарова,
Купі мне лекі і пабудзь са мной."
І кінуўшы работу, абавязкі.
Спяшалася я, ехала да хаты.
Дзе многа  год жыла нібы ў казцы.
Дзе песцілі мяне матуля з татам.
"Дачушка, як дабралася ты скора!"
А слёзы так і сыплюцца з вачэй.
"Зрабі укол, абыдземся без скорай"
Ну вось і ўсё, і стала мне лягчэй...
Але спазнілася аднойчы на сустрэчу.
Павіншаваць матулю з нараджэннем.
Не размаўляла мама ў той вечар.
Мы ж, плакалі ля ложку на каленях...
"Ці ведаеш якія ў нас навіны?
Паслухай, адгукніся на хвілінку
Прыйшла бяда да Росцікавай Ніны,
А Таня, нарадзіла нам дзяўчынку.
Унучачку, якую ты не ўбачыш,
Калыша, забаўляе дзед.
Смяецца немаўля, а то і плача,
Прыгожая, разумная расце..."
І зноўку я бягу да тэлефона
І размаўляю, раюся ў сне
І бачу я цябе зусім здаровай,
І чую:"Ты не плач, я пазваню табе"...


Рецензии