Падзяка

Як я ўдзячны табе за тое,
Што ты ёсць у маім жыцці,
Што каханне жыцця святое
Змог і я ўрэшце-рэшт знайсці.

Пацалункам тваім сагрэты
Растапіўся на сэрца лёд.
Што патрэбна яшчэ паэту? --
Ды вядома -- душы палёт.

Я ўзлятаю з табою ў пары
Да вышыняў нябёсаў тых,
Дзе калісьці кружлялі мары
І гучаў маіх дум матыў.

Ты паслухай, якія песні
Пасылае каханым лёс!
У кахання ёсць водар весні,
Бо каханне не мае слёз. 


Рецензии