Брукаванка

Не ўсе дарогі нас вядуць у Рым,
Не ўсе дарогі клічуць у Парыж.
Мне родны кут дарогу падарыў,
Дзе брук ляжыць з ліцвінскае пары.

Дарогі той і ў цемры не згубіць --
Там кожны крок, бы рэха ля нябёс:
Пяюць жыццё масчоныя кубы
Тых камянёў, якіх не крыўдзіў лёс.

Па ёй ліцвін спяшаўся на кані,
Калі яго сам Кішка выклікаў.
Дарозе той спачыць няма калі,
Няма калі ёй плакаць у рукаў.

Пракладзена старанна, на вякі,
Ніколі не падводзіла людзей!
Ды, сёння, хтосьці з барскае рукі
Па бруку тым старым асфальт кладзе.

Спыніцеся! Пакіньце продкаў след
На шляху тым, што свой гукае лёс.
Ісці дамоў стаміўся мой сусед --
Асфальт да бруку думкаю прырос.


Рецензии