Рубеж вернасцi

Душа паэта -- вернасці рубеж.
За ім стаіць руплівая Айчына.
Калі ты з ёй малітваю жывеш --
Узяць рубеж прыступам немагчыма.

Ці не таму паэтаў нішчыць лёс? --
Баяцца іх палітыкі і здрайцы.
Малітвы-вершы мкнуцца да нябёс,
Душы чысцільня -- вынік творчай працы.

А творчасць -- гэта вера і спадзеў:
Каханне, шчырасць і адданасць людзям...
Паэт у сэрца вобразы крадзе,
Паэт рубеж Айчыны словам будзіць.

За той рубеж даўно ідзе вайна:
Нябачная, лакальная, сляпая.
Паверце, не паэта ў тым віна,
Што ён да неба думкаю ўзлятае.

З той вышыні ён чуе кожны крок,
Ён бачыць тых, хто суд прадажны вершыць.
Пакуль паэт жыве, пакуль не змоўк,
Датуль рубеж зямлі вартуюць вершы.


Рецензии
Выдатны верш, строгі, вытрыманы ў пэўнай патрэбнай манеры. Натхнення Вам, Валерый!

Юрий Боровицкий   30.11.2018 10:48     Заявить о нарушении
Дзякую, Юры. Сёння верш крышачку шліфануў, падправіў бачныя хібы, цяпер ёсць вынік працы.

Валерий Познякевич   30.11.2018 10:54   Заявить о нарушении
Вы правільна працуеце, гэта галоўнае.

Юрий Боровицкий   30.11.2018 10:58   Заявить о нарушении
Дзякую, Юры. Рады завочнаму знаёмству. Мы расчышчаем вершамі тую багну, якая імкнецца зацягнуць да сябе ўсё чалавецтва.

Валерий Познякевич   30.11.2018 11:15   Заявить о нарушении