Сыпле снег

Наўмысна хмары сыплюць снег,
Бялюткі шэрань голле крые.
Бярэ зіма зрання разбег,
З вятрамі ў полі люта вые.

Пад коўдрай тоўстаю ільда
Жыццё азёрнае застыла.
Зчарнеўшы, стогнучы вада
Карэнні дрэў усі' абмыла.

Наўмысна так мароз трашчыць,
Зямлі прыціхлай цісне плечы.
Пад шалем белым лес маўчыць,
Збірае цені зорных свечаў.

Дарогу рэжа санак бег,
Звініць званок на конскай збруі.
Ляціць бялюткі, чысты снег,
Зямлю ад холаду ратуе.

               29.11.2018 г.


Рецензии
На белорусском языке, знаю, пишет и
Ядвига Довнар,
http://stihi.ru/avtor/hedvi2106

С уважением,

Натали Самоний   16.04.2020 15:10     Заявить о нарушении