Спiць мой коцiк на канапе...

***
Спіць мой коцік на канапе,
Што мне сябра падарыў.
За акном на зорнай мапе
Інспірацыі прыліў.

Дзякуй Богу за натхненне,
Сябру дзякуй, і кату,
І талерачцы варэння,
І кацінаму хвасту.

28. 11. 2018 г., ноч


Рецензии