***

Зімовы вечар… Праз аблокаў шоўк
Прасвечваецца зорная спадніца,
Цярушыць неба дробненькі сняжок…
Мне гэта казка будзе летам сніцца.

А ўзімку сон прысніцца раптам мне
Пра возера блакіт і дол зялёны.
Пра восень трызню, як вясна міне…
...У гэты свет і ў сны жыву ўлюбёнай.

27.11.2018


Рецензии