Пацалунак

Вецер замарыўся, адпачыць прылёг,
Цішыня заснула ў зорным  карагодзе.
Да цябе іду, шапаціць трыснёг,
Рэчка апранулася па апошняй модзе.

Тонкі лёд-люстэрка перакінуў мост,
Вунь да той ракіты, што ў "агні" стаіць.
Я ж на гэтым беразе, да зямлі прырос,
А рака працягвае тайны ў мора ліць.

Я змагу па тонкаму перайсці ільду,
Заірдзеюць твары чырванню наўкола.
Пацалунак твой ля вады знайду...
"Дзе так доўга быў, мілы мой Мікола?!"


Рецензии