Жыватворная крынiца

У цяжкі час душэўнага змярцвення,
Калі туга, як кот, душу шкрабе,
Сапраўднай дапамогі і збавення
Шукай спярша не звонку, а ў сабе.

У сэрцы ёсць мясціна-таямніца,
Не бачная нікому да пары.
Бяжыць з яе гаючая крыніца
(Не ведаюць пра гэта й дактары).

Бруіцца жыватворная вадзіца,
Па ўлонні сэрца шлях яе пралёг.
Бяжыць, каб кожны здолеў наталіцца
З яе ў зямной бясконцасці дарог.


Рецензии