Беражы прыроду

Хачу расказаць аб гэтым,
Неяк аднаго разу летам
Пайшоў у бор сасновы,
Набраць для кошыка асновы.
Пляту вось кошык пад сасной,
Чую тупат за сваёй спіной.
Паднімаю свае вочы -
І стала цёмна,быццам ноччу.
Гляджу:ласіныя ногі,
На галаве метры два рогі.
Мо пяць сукоў,а мо болей,
Такіх я не бачыў ніколі.
Няўжо памру,пара настала?
Аж сэрца біцца перастала.
Дух затаіў,не варухнуся
І на лася таго дзіўлюся.
Што рабіць мне,як тут быць?
Яшчэ ж так хочацца пажыць.
Я ціха сунуся к сасне:
Мо мне ратунак прынясе?
Лось тут як матнуў рагамі
Ды як прытупнуў капытамі!
Да мяне не болей метр-чвэрць,
Вось яна,прыйшла мая смерць.
Перахрысціўся:памажы,
Божанька,шлях яму ты ўкажы.
Няхай ідзе адсюль наўзбоч,
Я ж буду маліцца дзень і ноч.
І скажу,братцы: памагло,
Убачыў-ад сэрца адлягло.
Лось абыйшоў сасну вакол
Ды і падаўся ў кусты наўкол.
Толькі галіны затрашчалі,
Быццам бурай іх там ламалі.
Тут я падабраў манаткі
Дый пасунуўся да хаткі.
Але хачу мовіць гожа:
Лось з рагамі-вельмі прыгожа.
Хаця моцна напужаўся,
Але ў яго я закахаўся.
І каб было ў нас хараство,
Ты з прыродай ладзь сваё радство.


Рецензии