Родны парог Майму дарагому татусю прысвячаю

Колькі б я не прайшла дарог,
Мяне кліча бацькоўская хата.
Я ступаю на родны парог,
І мяне сустракае тата.
 Божа,колькі наўкол трывог!
 Будзе і ў нашай хаціне свята.
 Мы з сястрой спячом  "мамін " пірог
 І прыедзем у госці, тата.
І калі заквітнее сад.
Зацвітуць пад вокнамі ружы.
Мы збяромся, ты будзеш рад,
Скажаш:"Я ўжо стары, нядужы"...
 Хоць далёка мы будзем дзесьці,
 Ты званні і заўжды чакай.
 Гавары, што прыедуць дзеці,
 Яны помняць свой родны край!          2002г.


Рецензии