Снег

Калі зіма развее ўсе сумневы,
Сумёты каля плоту намяце,
Я выйду з хаты снег сустрэць той белы,
Што да зямлі з аблокаў прыляцеў.

Усцешу ім жыцця свайго ўспаміны
І пракладу сцяжынку да вясны:
Да дрэваў тых, дзе птушак пералівы
Гукалі ў небе долі галасы.

Халодны снег! А колькі ў ім надзеі? --
Жывеш чаканнем новае вясны
І радасці, з якой жыццё раздзелім,
Калі зіма адбеліць паясы.

 


Рецензии