Беражы
Штосьці ласкавае скажы.
Летнім вечарам, раніцай роснай,
Беражы мяне, беражы.
Каб не зведалі мае вочы,
А ні смутку, а ні тугі.
Каб не плакала сярод ночы,
Што заняў тваё месца другі.
Каб вусны мае не ведалі,
Нічыіх пацалункаў смак.
Каб бачыла сны я светлыя...
Зберажэш мяне, любы, так?!
Свидетельство о публикации №118112308224