Першы снег растау, як цукар...

***
Першы снег растаў, як цукар,
У вадзе жыцця-быцця.
Засталіся горыч, скруха
І сцюдзёнасць пачуцця.

Першы снег растаў, як мроі.
Заімжэў халодны дождж.
У душы, як у пакоі,
Абыякавасці нож.

Трэба проста жыць, каб выжыць,
Не растаць, як першы снег,
Па канве пачуцце вышыць,
З ім спыніцца на начлег.

18. 11. 2018 г.


Рецензии