Отец

Радкі..Радкі з'яўляюцца знянацку,
Сюжэт у верш складаецца запар.
Я вельмі часта думаю пра бацьку,
Які пакінуў мне свой Божы дар.

Ён рана адыйшоў у свет нябёсаў,
Не ўбачыўшы апошнюю дачку.
У жыцці усё наканавана лёсам,
Жыццё пражыць- як перайсці раку.

То хвалямі турботаў накрывае,
А то пашле выратавальны брод.
То плача лёс над намі, то спявае,
То аб зямлю, то крылы дасць на ўзлёт.

Я ведаю, што бацьку лёс не песціў,
Яшчэ падлеткам хлеб свой здабываў.
Ну а душа ляцела ў паднябессе,
І ён у мроях разам з ёй лятаў.

У юнацтве ўсе аднолькавыя думкі,
Пра шчасце, пра надзею і любоў.
І дзень, і ноч- і бацька ім прытулак
У вершаванай шчырасці знайшоў.

Ішлі гады- каханне, дзеці, жонка-
Жыцця немудрагелісты закон.
А ён пісаў свайму жыццю ўдагонку,
Пра шчасце, пра вайну і пра палон..
Якім вайна яго выпрабавала,
Здароўе падарвала, ды не дух.
Хай рана бацькі на зямлі не стала,
Хай не паспеў радкам сваім даць рух.
Ды і дачкі крыху не дачакаўся,
Усяго чатыры месяцы- о, лёс,
Ды на малітвы, мабыць, адазваўся,
Мяне паслаў па міласці нябёс.

Тады яшчэ зусім ніхто не ведаў,
Што выберу і я бацькоўскі шлях.
Што прыйдзе час і будзе маё крэда,
Радочкаў не дапісаных працяг.

Калі стаю на могілках у Гальшанах,
Сярод дубоў разгалістых і траў.
З падзякаю за дар свой нечаканы
Што бацька пасля смерці перадаў.
Малюся шчыра, гледзячы на далі,
У сэрцы пасяляючы тугу.
І што б жыццё мне не наканавала
Я ведаю,дар бацькі зберагу.


Рецензии