У розных землях быу, але вяртауся...

***
        Каб любіць Беларусь нашу мілую…
                Алесь Ставер

У розных землях быў, але вяртаўся
Заўсёды на гаротную зямлю.
Навек ніколі з ёй не развітаўся,
Бо толькі ёй я гаварыў “люблю”.

І хоць любоў мне зразумець складана,
Тут спіць і тата мой, і мама – спіць.
І сумаваць па ёй з-за акіяна
Я не хачу, адно каб яе сніць.

Хачу хадзіць па ёй – вясной і ўвосень,
Капаць – улетку, грэць яе – зімой
Сваёй душой, як грудку стромкіх сосен,
Што выраслі за домам пад гарой.

Адной яе ў жыцці маім даволі.
Да болю ў сэрцы мне яе любіць,
Хоць не хапае ў ёй для крылаў волі,
Хоць цяжка ў ёй мне без палёту жыць.

15. 11. 2018 г.


Рецензии
Якая ж усё-ткі наша мова прыгожая, мелагучная... бы ручай у спякотны дзень цурчыць...

Добрыя ў вас, Юрый Елісеевіч, вершы на беларускай мове атрымліваюцца, пішыце – памнажайце прыгажосць.

Светлана Быкова   27.11.2018 21:48     Заявить о нарушении
Вялікі дзякуй Вам, Святлана Анатольеўна!

Юрий Боровицкий   28.11.2018 02:10   Заявить о нарушении