Цiшыня

Цішыня – сну нашчадак
стане у цёмным акне,
быццам сябра ў адчаі
моўчкі плечы  кране.
Нават ноччу ёй цяжка
праглынуць дзённы гвалт.
Ёй ніколі не шчасціць
засядзецца ў гасцях.
Ёй самой мала месца,
прытулілася вось
неяк сціпла да сэрца,
як пажоўклы лісток.
Можа ўздыхам ёй здрадзіў,
ці запалкай крануў,
але словам ні разу,
камяк цемры глынуў,
асвяціўшы смартфонам
віртуальны Сусвет…
Правалюся ўжо скора
камяком шэрым ў снег.
Сэрца вырвецца з цемры,
бы світанка снягір.
Калі ёсць у ім вера
з цішынёю ўзляціць.


Рецензии