***

Вечаровыя раннія цені
За вакном маім восень сцеле.
Туманамі плыве па-над лесам
Пажаўцелай пары завеса.

Думкі ў небе, бы вольныя крылы,
Для вачэй маіх восень адкрылі.
Адлятаюць лісточкі, бы птахі,
Ды сядаюць на лаўкі, на дахі.

Дай мне, восень, хоць крышачку сілы,
Каб пабачыў я кут сэрцу мілы
З тых вышынь, дзе азызлыя хмары
Акраплялі зямлі маёй Храмы.

Дай мне моцы ісці па дарозе
Дзе малітваю поўніцца восень,
Дзе на сонцы гараць, бы рубіны
Таямнічыя гронкі рабіны.


Рецензии