Денежный век

Аднойчы ў бруднай кішані,
Старой, вясковай камізэлькі.
У чаканні будучай цаны,
Ляжалі долар і капейка.

Зялёны выгляд важны меў-
Ён дарагі, ён іншаземец.
Яго б мець кожны захацеў
І рускі, і паляк, і немец.

Яго ў банкі не здаюць,
А толькі з сквапнасцю купляюць.
Яго хаваюць, берагуць,
І як капейку не губляюць.

І ён хваліўся і пацеў,
У кішэні нават цесна стала.
А на капейку і не глядзеў,
А тая ціхенька ляжала.

Яна маленькаю была,
Хоць усе роўныя пад небам.
Ды што ж купіць яна магла,
Хіба адзін акраец хлеба..

Даляр маркотна пазяхнуў,
А потым чхнуў,што мае сілы.
Ды хтось капеек сыпануў,
Што далярА да дну прыбіла.

Кішэнь расплыўся ў бакі.,
Даляр скамячыўся ў паперку.
Ды раптам з сухенькай рукі
Рубель з'явіўся на паверку.

Рубель з капейкамі заўжды
Сваяцтва і сяброўства мае.
І ў кішэнях грамады 
Сабою важкасць дапаўняе.

Даляр ўнізе застагнаў,
Як быццам хворы без папраўкі.
Рубель раптоўна важным стаў-
Раздаўся голас" аўталаўка"!

Рука чыясьці навярху,
Рубель з капейкамі лічыла,
Ну а даляр у панчаху,
Схаваны быў, як у магілу.

Рука купляла соль і хлеб,
Муку, цукеркі, макароны.
І па патрэбе й без патрэб
Ішлі капейкі ў рух са звонам.

Яны сягоння ў цане,
Увагі сёння ім даволі.
Ну а даляр ляжаў на дне,
І плакаў па сваёй нядолі.

Ляцелі мроі пакрысе,
 Пра банк, пра рукі багацеяў.
А ён ляжаў у панчасе
Без славы, важкасці, надзеі.

Праз дзірку сумна паглядаў-
Маркотна ў сялянскай хаце.
Тут жыхарам не да забаў
Мужык дарэмна час не траціць.

За дні працоўныя жыве,
З падзякаю і гэтай ласцы.
І часта хлеб з вадой жуе,
Каб долар ў панчаху пакласці.

Бо ў сучасны, смутны час
Рубель з капейкамі няблага.
Ну а валюты мець запас
Мужык прывык для раўнавагі.

Бо гэты наш валютны век
Не ён прыдумаў- дурань нейкі.
Каб абясцэніў чалавек
 Рубель свой кроўны і капейку.

Ды ўсё ж, каб час другі настаў,
І баючыся зноў падвоху,
Капейкі б кожны ладаваў,
Абы хапіла бы панчохаў.

І так вось долар разважаў,
Праз дзірку ладзячы праверку.
Чаму двухногі размяняў,
Жыццё на грошы і паперкі.

Ляжаць у дзіравай панчасе
Яму было ўжо няцяжка.
У чорна- белай паласе,
Ён зноў прыдбае сваю важкасць.

Ды тут ўлавўіў і слых, і зрок.
Як за сталом бы хтосці охаў.
Ляжалі долары ў радок
І зашываліся панчохі.

Даляр аж слёзы ледзь стрымаў
Ад радасці такой сустрэчы.
Ды толькі вельмі шкадаваў
Грашовы век наш чалавечы.


Рецензии