Жоутая восень

Мінуў і гэты жыцця юбілей,
Ціха зрабілась у хаце.
А, што не шмат было звана гасцей,
Больш не было куды зваці.

Селі на лаўкі - плячо да пляча,
Шчыльна адзін  да аднога.
Не, не гарэла на торце свяча,
Дзе іх паставіць так многа?

Першаю жонка пачла віншаваць,
Шчырая словы казала.
Як распачалі з ей жыць пажываць,
Як свае шчасце спаткала.

Так красамоўна, ды ўсе ад душы,
Болей жа - ўсе пра каханне.
Слухаў, нібыта я казку, ў цішы,
Любай жанчыны прызнанне.

Ззяла як зорка яна за сталом,
Ружай квітнела - не хлушу!
І напаўняла каханнем увесь дом,
Ды асалодаю - душу!

Потым дачка далучыла свае:
"Тата мой любы!",- казала.
"Ты і надзея, і шчасце маё,
Што я з маленства пазнала!"

Трохі саромячысь, з доўгай касой,
Не адставала ад маці.
К ей прытуліўся пасля я шчакой,
У вусны пачаў цалаваці.

Што і казаць, нібы шкалік хапіў,
Гарачыней разлілося.
І зразумеў: для каго столькі жыў,
Марыў аб чым - усе збылося!

Выцяр паспешна насоўкай слязу,
Як жа, мужчына ды плача.
"Выпьем за гэтыя словы" - кажу,
"Ну апасля і паскачам".

Музыка звала патанчыць як след,
Я ж усё сядзеў нерухома.
Колькі ў жыцці было страт ды пабед?
Богу то кажуць вядома.

"Што яшчэ трэба?"- пытаю сябе,
"Грошай мо каб было болей?
Ежы мо мала на гэтым стале?"-
Не, не абдзелены  доляй.

Не, то не тое, шукай дзе бліжэй:
Жонка з дачкою падлеткам.
Вось твае шчасцейка сярод людей,
Дзве прыгажуні, дзве кветкі!

Есць яшчэ ўнучачка паза мяжой,
Там дзе сынок ажаніўся.
Колісь былі мы краінай адной,
Толькі той мір раздзяліўся.

Вось яно шчасцейка:дзеці, сям,я,
Дрэвы растуць на падворку.
І цеплыней вабіць хата свая,
Бэзы з бярозай на ўзгорку...

Не, не адчую я ў сэрцы тугі,
Колькі б пажыць не прыйшлося.
Тут, дзе жыцця майго два берагі,
Сення зноў жоўтая восень.


Рецензии