Нахiлiся вярба над ракой

Нахілілася вярба над ракой,
Нібы хлопец да каханай дзяўчыны.
Ой, вярба-вярба, мяне супакой,
Правядзі да роднай хаты вачыма.

Раскажы ты мне, вярба, раскажы,
Пра каханне, і пра першыя зоркі.
Што ж ты рэчка пад вярбою бяжыш?--
Адзавіся шчырым голасам звонкім.

Адказала мне вярба: не спяшай!
Твой юнак сюды прыходзіў з другою. 
Што рабіць цяпер -- сама вырашай:
Ці кахаць, ці жыць на сэрцы з тугою.

Як не верыш мне, сама запытай:
З кім твой любы пад вярбой цалаваўся.
Абмывала мае косы вада,
А ў дзяўчыны той каса расплялася.

Адкала мне рака: не гаруй!  --
Лепш знайдзі сваё сапраўднае шчасце.
А той здрады ты хлапцу не даруй --
Немагчыма з неба месяц украсці.

Нахілілася вярба над ракой,
Нібы хлопец да каханай дзяўчыны.
Ой, вярба-вярба, мяне супакой,
Правядзі да роднай хаты вачыма.


Рецензии